Яндекс.Метрика

Дзень роднай мовы

21.02.2023

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Гэтыя словы Якуба Коласа сення набываюць асаблівы сэнс для беларусаў: 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. 

З самай раніцы малыя з групы 3 і іх бацькі ўспаміналі любімыя словы на роднай мове! І вось ужо дрэва каханых слоў гатова!!! А дзеці і днём працягвалі ўспамінаць словы на беларускай мове!!!

Выхаванцы старэйшай групы № 6 пабывалi на музычным свяце "У гастях у Бусі". Правялi маленькую вандроўку па дзiцячым садзе - зазірнулі ў "беларускія куточкі" нашага садка. А таксама пагулялі ў беларускія гульні, выканалі цікавыя заданні, размалявалі нацыянальныя касцюмы для Рыгоркі і Аленкі. А яшчэ дзеці атрымалі заданне - правесці беларускую вандроўку па садочку для сваіх бацькоў!

Традыцыйная музычная забава "Свята роднай мовы з Бусяй" прайшло сёння ў старэйшых групах  № 1 і № 6. Дзеці гулялі ў музычныя гульні, адгадывалі загадкі, спявалі і танчылі!!! Родная мова - модная мова!!!